75 год Брэсцкаму акадэмічнаму тэатру драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
6 кастрычніка 2019 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у святкаванні 75-гадовага юбілею Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі.
Адбылася лекцыя «Абарона Брэсцкай крэпасцi: падыходы да вывучэння i ацэнкi»
26 верасня 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася лекцыя «Брэсцкая крэпасць», чацвёртая з серыі адкрытых публічных лекцый, прысвечаных асноўным культурным сімвалам нашага горада: Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай уніі, Брэсцкаму міру і Брэсцкай крэпасці у рамках праекта «Гістарычныя сімвалы Брэста» (да 1000-годдзя горада Брэста).
Віншаванне з 80-гадовым юбілеем
21 верасня адзначае 80-гадовы юбілей беларускі паэт, празаік, эсэіст і перакладчык, наш зямляк Васіль Жуковіч (нар. на Камянеччыне).
Віншаванне з 80-гадовым юбілеем
Чытачы і супрацоўнікі Бібліятэкі віншуюць з 80-гадовым юбілеем берасцейскага паэта, пісьменніка, даўняга сябра і чытача нашай ўстановы Івана Мельнічука. Іван Міхайлавіч — былы старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар шматлікіх кніг для дзяцей. Зычым нашаму земляку моцнага здароў’я, творчага плёну і новых прыхільнікаў яго літаратурнай творчасці!
Выстава «Назаўсёды разам»: 80 гадоў з часу ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР
1 студзеня 2019 г. споўнілася 100 гадоў з дня ўтварэння Беларусскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а 17 верасня споўніцца 80 гадоў з дня уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.
Кніжная выстава «Сцвярджаю дабрыню...», прысвечаная юбілею паэта, публіцыста, заслужанага журналіста Георгія Сцяпанавіча Тамашэвіча
1 жніўня 2019 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала работу кніжная выстава «Сцвярджаю дабрыню...», прысвечаная юбілею паэта, публіцыста, заслужанага журналіста Георгія Сцяпанавіча Тамашэвіча (нар. 1939).
Адбылася лекцыя «Брэсцкі мір у гісторыі горада, краіны, свету»
30 мая 2019 г. ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася лекцыя «Брэсцкі мір у гісторыі горада, краіны, свету», трэцяя з серыі адкрытых публічных лекцый, прысвечаных асноўным культурным сімвалам нашага горада: Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай уніі, Брэсцкаму міру і Брэсцкай крэпасці, у рамках праекта «Гістарычныя сімвалы Брэста» (да 1000-годдзя горада Брэста).
Прэзентацыя кнігі Анатоля Гладышчука
27 мая 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя кнігі вучонага, пісьменніка, гісторыка, краязнаўца, аўтара навуковых манаграфій, прафесара Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Анатоля Гладышчука «Замок Берестейский. Книга третья. Res Publica».
Леаніду Філатаву спаўняецца 80 гадоў!
13 мая 2019 г. вядомаму берасцейскаму пісьменніку спаўняецца 80 гадоў. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага шчыра віншуе Леаніда Філатава з днём народзінаў! Мы зычым нашаму сябру і актыўнаму чытачу добрага здароўя, радасці і творчага плёну!
Брэсцкая унія ў гісторыі Брэста і лёсах еўрапейскай цывілізацыі
18 красавіка 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася лекцыя «Брэсцкая унія ў гісторыі Брэста і лёсах еўрапейскай цывілізацыі», другая з серыі адкрытых публічных лекцый, прысвечаных асноўным культурным сімвалам нашага горада: Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай уніі, Брэсцкаму міру і Брэсцкай крэпасці, у рамках праекта «Гістарычныя сімвалы Брэста» (да 1000-годдзя горада Брэста).